25 красавiка 2024, Чацвер, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На рэпетыцыі параду ў Менску загарэўся танк

112

Таксама зламаўся ракетны комплекс і сутыкнуліся два бронеаўтамабілі.

Рэпетыцыя параду, якая ўчора прайшла ў Менску і стала прычынай перацінання руху і гіганцкіх коркаў, суправаджалася інцыдэнтамі.

Каля Нацыянальнай бібліятэкі яшчэ падчас пачатку мерапрыемства зламаўся ракетны комплекс і адзін з танкаў. Пра гэта паведамляе ў сетцы мікраблогаў «Твітэр» карыстальнік Nikitka93.

Каля ўніверсама «Рыга» сутыкнуліся два бронеаўтамабілі. Відэа інцыдэнту размясціў на сэрвісе YouTube Антон Петрашкевіч. Мяркуючы з кадраў, тэхніка праз сутыкненне не пацярпела.

Ужо пасля заканчэння рэпетыцыі парада вайсковай тэхнікі ў Менску загарэўся танк. Фатаграфіі таксама размясціў у сваім мікраблогу карыстальнік @ Nikitka. Паводле ягоных слоў, надзвычайнае здарэнне адбылося пад гадзіну ночы на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Каліноўскага. Полымя патушылі самі вайскоўцы. Пасля гэтага прыбылі супрацоўнікі МНС, а танк адбуксавалі на базу.

Напісаць каментар 112

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках