25 красавiка 2024, Чацвер, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна падпісала пагадненне аб асацыяцыі з Еўразвязам (Відэа)

87

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падпісаў эканамічную частку пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ.

Яна прадугледжвае ўваходжанне Украіны ў зону свабоднага гандлю ЕЗ. Гэта дазволіць, у прыватнасці, знізіць кошты на еўрапейскія тавары, а таксама амаль на траціну дазволіць павялічыць украінскі экспарт, перадае «Радыё Свабода».

Права падпісаць пагадненне ад Еўразвязу атрымаў прэзідэнт Рады Еўропы Гэрман ван Рампей.

Падчас сваёй прамовы перад падпісаннем пагаднення прэзідэнт Украіны выказаў надзею на тое, што ЕЗ дапаможа ў абароне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

«Гэта самы важны дзень з часу здабыцця незалежнасці Украіны. Мы павінны выкарыстоўваць гэтую магчымасць для мадэрнізацыі краіны. Але мы маем патрэбу толькі ў адным - міры і бяспецы», - заявіў Парашэнка.

У сваёй прамове Парашэнка таксама адзначыў, што падпісваць дамову ён будзе той жа асадкай, якой павінен быў падпісаць ПА з ЕЗ у Вільні Віктар Януковіч.

З украінскага боку на цырымоніі таксама прысутнічалі міністр замежных спраў Павал Клімкін, першы памочнік прэзідэнта Юрый Анішчанка, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Валерый Чалы, прадстаўнік Украіны пры Еўрапейскім саюзе Канстанцін Елісееў.

Сёння таксама плануецца ўдзел Парашэнкі ў пасяджэнні Еўрапейскай Рады. У рамках мерапрыемства адбудзецца шэраг двухбаковых сустрэч прэзідэнта Украіны з кіраўнікамі інстытутаў ЕЗ і дзяржаў-чальцоў.

Палітычная частка пагаднення была падпісаная ў бэльгійскай сталіцы 21 сакавіка прэм'ер-міністрам Украіны Арсеніем Яцэнюком.

Сёння ж пагадненне аб асацыяцыі з ЕЗ падпісалі Грузія і Малдова.

Фото: Reuters

Напісаць каментар 87

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках