29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барозу: Мы адкрываем дзверы будучым сябрам Еўразвязу

2
Барозу: Мы адкрываем дзверы будучым сябрам Еўразвязу

Падпісанне Пагаднення аб асацыяцыі з'яўляецца пачаткам маштабнага супрацоўніцтва ЕЗ з Украінай, Малдовай і Грузіяй.

Пра гэта заявіў старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу.

"Гэта вельмі важны дзень для Еўропы, Украіны, Грузіі і Малдовы. Гэта вынік прагрэсу і палітычных памкненняў наблізіцца да Еўразвязу", - адзначыў старшыня Еўракамісіі, паведамляе ТСН.

Са слоў Жазэ Мануэла Барозу, ПА будзе спрыяць паскарэнню інтэграцыі Украіны, Грузіі, Малдовы ў ЕЗ. "Мы не шукаем нейкага адмысловага супрацоўніцтва з гэтымі трыма партнёрамі. Мы адкрываем дзверы нашым будучым сябрам", - дадаў ён.

"Падпісанне пагаднення аб асацыяцыі не павінна разглядацца як канец шляху, наадварот - гэта пачатак падарожжа, у якое ЕЗ адпраўляецца з гэтымі трыма краінамі", - адзначыў Жазэ Мануэл Барозу.

Нагадаем, сёння Украіна, Грузія і Малдова падпісалі ў Брусэлі Пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках