29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захопліваць суседнія краіны для Расеі будуць «прыватныя вайсковыя кампаніі»

21
Захопліваць суседнія краіны для Расеі будуць «прыватныя вайсковыя кампаніі»

Дэпутаты, экспэрты, грамадскія дзеячы і ветэраны на фоне падзей ва Украіне заклікаюць тэрмінова дазволіць прыватныя вайсковыя кампаніі.

Адпаведны законапраект занесены ў якасці агульнарасейскай заканадаўчай ініцыятывы ў Пскоўскі рэгіянальны парламент, а таксама, у форме звароту, накіраваны ў органы федэральнай улады. Пра гэта піша ў сваім блогу на сайце радыёстанцыі «Эхо Москвы» расейскі палітолаг Марыя Буціна.

Аўтары звароту патрабуюць ад расейскіх улад у якасці экстранай меры дапамогі суайчыннікам у сумежных краінах, дазволіць дзейнасць «прыватных вайсковых кампаній» - недзяржаўных ваенізаваных арганізацый, якія маюць права валодання баявой зброяй, арыентаванай на рэалізацыю вайсковых аперацый за межамі краіны там, дзе магчымы цяжкасці ў выкарыстанні дзяржаўных узброеных сіл.

«Нават падчас вайсковых дзеянняў у Югаславіі ў 90-я гады, там дзейнічала больш за 700 добраахвотнікаў з Расеі. Больш маштабная дзейнасць у яшчэ больш сумежных і роднасных тэрыторыях непазбежная, аднак урад Расеі, не маючы магчымасцяў выкарыстоўваць рэгулярнае войска, абавязаны стварыць спрыяльную прававую базу для такой салідарнасці з боку недзяржаўных ваенізаваных арганізацый, чыя дзейнасць, у нас цяпер забароненая. ЧВК ужо актыўна выкарыстоўваюцца большасцю развітых краін, абвінаваціць у гэтым Расею будзе немагчыма. Ва ўмовах ўкраінскага крызісу - гэта той мінімум падтрымкі, які мы абавязаны забяспечыць», - піша палітолаг, апраўдваючы прапанову аб стварэнні прыватных вайсковых кампаній.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках