29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі: Няма ніякіх крыўдаў на Літву

3

Беларускі праваабаронца кажа, што не адчувае крыўды ў адрас Літвы за тое, што пададзеная гэтай краінай інфармацыя стала падставай для прыцягнення яго да суду.

«Не, ніякіх крыўдаў, злосці ў мяне няма», - сказаў Бяляцкі на прэс-канферэнцыі ў Вільні ў пятніцу.

З гэтай заявы ён пачаў сваю прэс-канферэнцыю, сказаўшы, што адразу хоча адказаць на пытанне, якое абавязкова будзе зададзенае, піша ru.delfi.lt.

«Не літоўскія ўлады мяне пасадзілі, мяне ў турму садзілі беларускія ўлады», - сказаў праваабаронца.

Фото: DELFI

Бяляцкі выказаў надзею на тое, што выйдуць на свабоду і іншыя зняволеныя. Ён сцвярджае, што паводле палітычных матываў у зняволенні ў Беларусі знаходзяцца сем чалавек.

Перад пачаткам прэс-канферэнцыі Бяляцкі зняў з дзвярэй Беларускага дома правоў чалавека ім. Барыса Звозкага ў Вільні плакат «Свабоду Алесю Бяляцкаму».

Кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Вясна» сцвярджае, што яго вызваленне пакуль занадта рана расцэньваць як пачатак станоўчых змяненняў у сферы правоў чалавека ў Беларусі. З ягоных слоў, Захаду не варта спяшацца з высновамі.

«Пакуль (у Беларусі) ёсць палітвязні, ніякіх сур'ёзных перамоваў аб паляпшэнні адносін адбывацца не можа», - акцэнтаваў Бяляцкі.

Ён сцвярджае, што сам з сям'ёй застанецца жыць у Беларусі, паколькі не бачыць прычын пакідаць краіну. У адказ на пытанне аб тым, ці адчувае ён сябе ў бяспецы ва ўласнай краіне, праваабаронца сказаў, што гэта філасофскае пытанне.

У пятніцу Бяляцкі накіраваўся ў Вільню для ўдзелу ў сустрэчы беларускіх абаронцаў правоў чалавека. Ён адзначыў, што плануе наведаць МЗС, намечаны нефармальныя сустрэчы з некаторымі літоўскімі дэпутатамі, сустрэўся з мэрам Вільнюса Артурасам Зуокасам.

Фото: DELFI

Бяляцкі знаходзіўся ў зняволенні з 2011 года, калі Лукашэнка распачаў жорсткія дзеянні супраць апазіцыі. Ён быў нечакана вызвалены ў мінулую суботу - у сувязі з амністыяй.

Бяляцкі з'яўляецца дырэктарам праваабарончай арганізацыі «Вясна», якая аказвае дапамогу пацярпелым ад палітычных рэпрэсіяў Лукашэнкі, ён некалькі разоў атрымліваў прэстыжныя еўрапейскія ўзнагароды, не раз вылучаўся на Нобелеўскую прэмію міру.

У лістападзе 2011 года ён быў асуджаны на 4,5 гады пазбаўлення волі за ўхіленне ад выплаты падаткаў - гэта аргументавалі тым, што «Вясна» карыстаецца банкаўскімі рахункамі ў Польшчы і Літве, збіраючы сродкі, якія вылучаліся ў якасці дапамогі палітвязням. Паводле беларускага заканадаўства такая дзейнасць з'яўляецца злачыннай.

Фото: DELFI
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках