18 красавiка 2024, Чацвер, 20:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менгарвыканкам забараніў «Купальскую хаду»

17
Менгарвыканкам забараніў «Купальскую хаду»

Чыноўнікі спалохаліся неафіцыйнага свята з нацыянальным беларускім каларытам.

27 чэрвеня Менгарвыканкам адмовіў Вользе Мікалайчык, Міколе Купаву, Валерыю Мазынскаму і Аляксандру Кішкурна ў правядзенні мерапрыемства «Купальская Хада».

«Мы падалі заяву загадзя (за два месяцы) у Менскі гарвыканкам, каб менчукам і гасцям сталіцы дазволілі «Купальскую хаду» ў нацыянальных строях ад Ратушы да парку Янкі Купалы ля ракі Свіслач, - заявіла сайту charter97.org Вольга Мікалайчык. - Там мы планавалі паставіць сцэну, каб выступілі і рок, і фолк-гурты, хоры дзяржаўныя і «Харошкi» ўсякія. Людзі пасля канцэрта разышліся б па горадзе, па кавярнях, рэстаранах. Мы планавалі ў парку сабраць мастакоў з творамі, рыцараў на конях, гандлёвыя кропкі з продажам сукенак і кашуль вышытых, усякай мілай дробязі - пацерак, бранзалетак, скроневых упрыгожванняў - усё планавалася і рыхтавалася цікава, каларытна і з густам. Але ўчора Валер Мазынскі атрымаў ліст з гарвыканкаму за подпісам намесніка старшыні Ігара Карпенкі. У гэтым лісце нам лаканічна адмовілі ў правядзенні «Свята нацыянальнага строю» 28 чэрвеня. Я марыла і рыхтавалася акрамя ўсяго здымаць пра гэта фільм. Іду па горадзе, па цэнтральным праспекце так званай «незалежнасці» і амаль плачу ад усяго гэтага бесперспектыўнага саўковага атачэння».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках