19 красавiка 2024, Пятніца, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідары ЕЗ ухвалілі кандыдатуру Юнкера на пасаду кіраўніка Еўракамісіі

2
Лідары ЕЗ ухвалілі кандыдатуру Юнкера на пасаду кіраўніка Еўракамісіі

Жан-Клод Юнкер узначаліць Еўрапейскую камісію.

Пра гэта паведаміў старшыня Еўразвязу Хэрман ван Рампей, паведамляе Reuters.

10 чэрвеня канцлер ФРГ Ангела Меркель выказала падтрымку кандыдатуры экс-прэм'ера Люксембурга Жан-Клода Юнкера на пасаду кіраўніка Еўракамісіі, супраць прызначэння якога, як паведамлялі СМІ, выступіў прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран.

Нагадаем, правацэнтрыская Еўрапейская народная партыя, якая вылучыла Юнкера на пасаду кіраўніка Еўракамісіі, выйграла большасць месцаў у Еўрапарламенце на выбарах у траўні.

Юнкер вядомы сваёю працаю ў якасці лідара еўрагрупы - аб'яднання міністраў фінансаў еўразоны, якім давялося прымаць складаныя пастановы аб дапамозе краінам, што ўпалі ў рэцэсію. Уважаецца, што Юнкер не пойдзе на перагляд адносін Вялікабрытаніі з Еўразвязам, аб чым актыўна кажуць у Лондане, асабліва пасля поспеху еўраскептыкаў на выбарах.

Фота: AFP

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках