18 красавiка 2024, Чацвер, 15:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жэліба: Колькі яшчэ можна рабіць з людзей жабракоў?

73
Барыс Жэліба: Колькі яшчэ можна рабіць з людзей жабракоў?

Аплата 100% «камуналкі» будзе наймагутным ударам па кішэнях беларусаў.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю сайту charter97.org выказаў доктар эканамічных навук, прафесар Барыс Жэліба.

- Барыс Мікалаевіч, апошнім часам беларускія чыноўнікі заяўляюць пра тое, што неўзабаве беларусы будуць аплачваць поўны кошт жыллёва-камунальных паслуг. З чым звязаныя такія заявы?

- Неабходнасць павышэння кошту паслуг ЖКГ улады тлумачаць тым, што ва ўсіх развітых краінах людзі аплачваюць 100% «камуналкі». Так адбываецца нават у нашага бліжэйшага суседа - Польшчы. Але там і адпаведныя зарплаты. Таксама ёсць патрабаванні крэдытораў пабудаваць нармальную рынкавую эканоміку, каб вытрымліваць гэтыя стандарты і каб усе мы выплачвалі 100% камунальных плацяжоў. Гэта патрабаванне і МВФ, і нават фактычна расейскага Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. Але гэта ў нас не атрымліваецца, і я не думаю, што атрымаецца. Таму што наша эканоміка не ў стане падняць заробак да такога ўзроўню, каб мы маглі гэта рабіць. І нават у 2015 годзе нічога не зменіцца.

- Гэта значыць, кажучы простай мовай, беларусы проста не пацягнуць поўную «камуналку»?

- Вядома, не. Гэта будзе істотным ударам па кішэнях людзей, і ўлады гэта разумеюць.

- Тым не менш, мы выдатна ведаем, што нават разумеючы ўсё гэта, беларускія ўлады здольныя на адыёзныя і непапулярныя крокі і могуць павысіць камунальныя плацяжы, на павышаючы заробкі…

- Так, яны паціху і ідуць па гэтым шляху. Электраэнергію ў мінулым годзе павышалі разоў пяць як мінімум, і такім шляхам яны будуць ісці і далей. Улады абяцалі нам сярэднюю заработную плату ў 1000 даляраў у 2015 годзе. Але я не бачу перспектывы, што ў нас будзе нейкі прагрэс у эканоміцы. І, вядома, улады будуць грузіць нас павышэннем «камуналкі», што будзе паніжаць узровень жыцця насельніцтва, асабліва малазабяспечаных груп - пенсіянераў і гэтак далей. Людзі папросту стануць выжываць у літаральным сэнсе, і невядома, што будзе далей. Пакуль што беларусы церпяць, але цярпенне гэта небязмежнае. Бо колькі яшчэ можна рабіць з людзей жабракоў?

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках