26 красавiка 2024, Пятніца, 0:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку запрасілі на інаўгурацыю Парашэнкі ў Кіеў

76
Лукашэнку запрасілі на інаўгурацыю Парашэнкі ў Кіеў

Беларускі дыктатар запрошаны на інаўгурацыю пятага прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі.

Яна адбудзецца 7 чэрвеня ў Кіеве, паведамляе БелаПАН.

Па словах прэс-сакратара МЗС Украіны Яўгена Перабійніса, запрашэнне на імя кіраўніка беларускай дзяржавы ўжо дасланае. «Адказу пакуль не атрымалі. Я ведаю, што беларускія калегі рыхтуюць адказ. Хто будзе прадстаўляць Беларусь, нам пакуль не паведамілі», - адзначыў прэс-сакратар.

Перабійніс таксама адзначыў, што ўжо каля дваццаці кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў пацвердзілі, што возьмуць удзел у інаўгурацыі. Украінскі бок рыхтуецца прыняць прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага, Літвы - Далю Грыбаўскайтэ, віцэ-прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, кіраўніка МЗС Швейцарыі Дыдзье Буркхальтэра, прэзідэнта ЕЗ Германа ван Рампея, генеральнага сакратара АБСЕ Ламберта Заньера.

Расея запрошаная на інаўгурацыю на ўзроўні прадстаўніка амбасады ў Кіеве.

Фота: EPA

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках