banner1 banner1 banner1

3.06.2014

Эколагі патрабуюць спыніць высечку лесу ў нацыянальным парку «Прыпяцкі» 11

19:42, — Экалогія

Эколагі патрабуюць спыніць высечку лесу ў нацыянальным парку «Прыпяцкі»

Актывісты грамадскай кампаніі «Захаваем прыпяцкія дубровы» патрабуюць тэрміновага перагляду палітыкі кіравання паркам.

Эколагі выступаюць за вяртанне запаведнага статусу абалоннай дуброве і павелічэнне запаведнай зоны як мінімум на 50%. Пра гэта паведаміла каардынатарка кампаніі Інэса Балоціна, піша БелаПАН.

Актывісты кампаніі выказваюць заклапочанасць актыўнай гаспадарчай дзейнасцю цяперашняга кіраўніцтва Прыпяцкага нацыянальнага парку, якое ставіць пад пагрозу знішчэння ўнікальнага прыроднага ландшафту.

У 2012 годзе ўказам №59 Лукашэнкам было зацверджанае новае занаванне нацыянальнага парку «Прыпяцкі». Унікальныя дубровы, дзе дзясяткі гадоў існаваў запаведнік, былі пазбаўленыя гэтага статусу. Кіраўніцтва «Прыпяцкага» праводзіць ў парку «санітарныя» высечкі і настойліва лабіюе дазвол на высечку жывых, так званых «аслабленых» дрэў.

Акрамя таго, як адзначае Інэса Балоціна, пры нацыянальным парку ў 1997 годзе быў пабудаваны дрэваперапрацоўчы комплекс «Ляскавічы» з закончаным цыклам вытворчасці, пачынаючы ад высечкі лесу да ўпакоўкі паркету. Аднак «дубровы не растуць так хутка, як іх асвойваюць». Да таго ж, у выніку будаўніцтва новых лесагаспадарчых дарог «знішчаюцца сотні жывых дрэў, у тым ліку дубоў».

Прыпяцкі ландшафтна-гідралагічны запаведнік быў створаны 45 гадоў таму, 3 чэрвеня 1969 года. У 1996 годзе статус тэрыторыі панізілі з запаведніка да нацыянальнага парку.

Парк «Прыпяцкі» мае статус тэрыторыі, важнай для птушак, а таксама ключавой батанічнай тэрыторыі і ўваходзіць у міжнародную праграму IBA як зямлі найбольш важныя для жыцця птушак.

У лютым 2014 ён атрымаў статус водна-балотнага ўгоддзя міжнароднага значэння. Яго тэрыторыя з'яўляецца ядром экалагічнага калідора агульнаеўрапейскай значнасці, які злучае Цэнтральную і Паўднёвую Еўропу. «Прыпяцкі», магчыма, стане часткай трансмежавага міжнароднага біясфернага рэзервата ЮНЕСКА «Даліна Прыпяці».



Напісаць каментар (11)

Экспарт




Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  21.12.14  22.12.14
EUR13 320,0013 320,00
USD10 900,0010 900,00
RUB187,00187,00

Меркаванне


Ложь и безумие диктатур

Ложь и безумие диктатур

Валерий Костка

Finita la commedia

Finita la commedia

Леонид Моряков

Не забудьте выключить телевизор

Не забудьте выключить телевизор

Ирина Халип

Возвращение «возвращенного» Крыма

Возвращение «возвращенного» Крыма

Дмитрий Дрозд

«Русский мир» становится китайским

«Русский мир» становится китайским

Александр Томкович



Учора на сайце:

наведвальнікаў 328973
праглядаў 2000535

Папулярныя навіны

«Черная пятница» в Беларуси: Курс доллара - 14 150, евро - 17 400 (240290)

19.12, 12:33, — Эканоміка

Паніка ў Расеі: еўра вырас да 100 рублёў, даляр - да 80 (104183)

16.12, 15:43, — Эканоміка

Леанід Злотнікаў: Сапраўдная дэвальвацыя адбудзецца бліжэйшымі днямі (82619)

20.12, 8:25, — Эканоміка

Лукашэнка: Не трэба ахаць і вохкаць, рыхтуйцеся да Новага года і Калядаў (79578)

19.12, 14:55, — Грамадства

Фотафакт: «Зялёныя чалавечкі» у Менску (77327)

18.12, 18:52, — Палітыка

Доллар подскочил до Br11 500, в обменниках нет валюты (72055)

18.12, 16:08, — Эканоміка

Расея можа папрасіць Лукашэнку пакінуць пасаду (65808)

18.12, 15:51, — Палітыка

ААЦ закрыў папулярны сайт onliner.by (62136)

20.12, 17:52, — Палітыка

Российский политолог: Путин принял решение по Донбассу (57380)

17.12, 11:08, — Украіна

Политолог: У Путина началась агония. В бешенстве он может начать наступление на Киев (52705)

15.12, 22:09, Олег Соскин, kyiv.osp-ua.info — Украіна

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска

       

Пакіньце Ваш e-mail: