29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 1 ліпеня вырастуць штрафы за адсутнасць тэхагляду?

12
З 1 ліпеня вырастуць штрафы за адсутнасць тэхагляду?

Паступіла паведамленне аб магчымым павышэнні сумы штрафаў за адсутнасць тэхагляду аўтамабіля.

У рэдакцыю сайта charter97.org паступіў ліст ад чытача Аляксандра з Гомеля.

«З 1 ліпеня 2014 штраф за адсутнасць тэхагляду складзе ад 2 базавых велічынь. Нам пра гэта распавёў супрацоўнік ДАІ на працы падчас сходу», - піша ён.

У прыёмнай ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама гэтую інфармацыю журналісту сайта charter97.org не пацвердзілі.

«Ніякіх зменаў не чакаецца», - адказалі нам у міліцыі, - «Штраф як і быў да 2 базавых велічынь, так і застаецца».

Павышэння штрафаў за непраходжанне тэхагляду чакаюць з канца мінулага года: міністр фінансаў Андрэй Харкавец паведаміў у снежні, што штраф вырасце да сумы ад 2 да 5 базавых велічынь.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках