28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь трапіла ў «чорны спіс» МАП

9
Беларусь трапіла ў «чорны спіс» МАП

Міжнародная арганізацыя працы асудзіла парушэнні правоў прафсаюзаў у Беларусі.

Пра гэта паведаміў старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук, перадае БелаПАН.

Беларусь зноў унесеная ў спецпараграф Міжнароднай арганізацыі працы як краіна, дзе груба парушаюцца правы прафсаюзаў. Такі вынік пасяджэння Камітэта па нормах і стандартах МАП у рамках 103-й сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы ў Жэневе.

"Тое, што Беларусь у сёмы раз унеслі ў спецпараграф, - абсалютна заканамерны вынік, які вельмі хваравіта ўспрынялі прадстаўнікі нашага ўраду, - сказаў Аляксандр Ярашук. - Верагодна, яны разлічвалі на іншы зыход, улічваючы, што ў студзені ў Менску знаходзілася кантактная місія МАП, вынікам працы якой стала справаздача з планам дзеянняў па паляпшэнню сітуацыі з правамі рабочых і прафсаюзаў".

Міжнародная арганізацыя працы на працягу некалькіх гадоў заяўляе пра парушэнне правоў прафсаюзаў у Беларусі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках