Турчынаў прыбыў на ўсход Украіны
5- 4.06.2014, 11:04
- 17,070
Выконваючы абавязкі прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў прыбыў на ўсход краіны, дзе сілавікі праводзяць АТА.
Пра гэта паведамляе УНН са спасылкай на віцэ-спікера Вярхоўнай рады Руслана Кашулінскага.
«Старшыня Вярхоўнай рады знаходзіцца ў камандзіроўцы ва ўсходніх рэгіёнах Украіны, улічваючы складаную сітуацыю там», - заявіў Кашулінскі, адкрываючы пасяджэнне парламента.
3 чэрвеня Аляксандр Турчынаў даручыў сакратару савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны прааналізаваць пытанне аб увядзенні ваеннага становішча ў Луганскай і Данецкай абласцях.