20 красавiка 2024, Субота, 6:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ангела Меркель: Германія гатовая без ваганняў узмацніць санкцыі супраць Расеі

32
Ангела Меркель: Германія гатовая без ваганняў узмацніць санкцыі супраць Расеі

Санкцыі супраць Расеі будуць больш жорсткімі ў выпадку эскалацыі канфлікту ва Украіне.

Пра гэта перад пачаткам саміту G7 у Брусэлі заявіла канцлер Германіі Ангела Меркель, паведамляе Лiга.нет.

Паводле яе слоў, адсутнасць дастатковага кантролю мяжы (украінска-расейскай) дазваляе пранікаць ва Украіну з расейскай тэрыторыі баевікам, якія дэстабілізуюць сітуацыю. "Калі гэта не спыніцца, мы без ваганняў выкарыстуем дадатковыя санкцыі, - заявіла яна. - Прынцыпова важным з'яўляецца выкарыстанне прэзідэнтам Пуціным свайго ўплыву, каб прымусіць сепаратыстаў устрымацца ад гвалту і запалохвання, здаць зброю і спыніць захоп адміністрацыйных будынкаў".

Раней паведамлялася, што на саміце G7 у Брусэлі 4-5 чэрвеня кіраўнікі дзяржаў маюць намер узмацніць санкцыі супраць Расеі з-за яе дзеянняў ва Украіне.

Фота: AFP

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках