25 красавiка 2024, Чацвер, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідары G7: Мы гатовыя да новых санкцый супраць Расеі

19
Лідары G7: Мы гатовыя да новых санкцый супраць Расеі

«Вялікая сямёрка» патрабуе ад Масквы спыніць адпраўку ва Украіну зброі і баевікоў.

Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве лідараў краін G7, прынятай па выніках першага дня саміту ў Брусэлі, піша РБК.

Згодна з дакументам, яны гатовыя ўвесці санкцыі ў дачыненні да «асобаў і арганізацый, якія актыўна падтрымлівалі або рэалізоўвалі парушэнне суверэнітэту Украіны і яе тэрытарыяльнай цэласнасці, і пагражаюць міру, бяспецы і стабільнасці Украіны».

«Мы ажыццяўляем строгую палітыку непрызнання палажэння з Крымам і Севастопалем у адпаведнасці з рашэннем Генеральнай Асамблеі ААН 68/262. Мы па-ранейшаму гатовыя актывізаваць мэтанакіраваныя санкцыі і прымяніць дадатковыя значныя абмежавальныя меры ў дачыненні да Расеі, калі падзеі таго запатрабуюць», - гаворыцца ў дакуменце G7.

У сваёй заяве лідеры G7 заклікаюць Расею «прызнаць вынікі выбараў, завяршыць вывад войскаў ад мяжы з Украінай, спыніць паток зброі і баевікоў праз мяжу», а таксама паўплываць на баевікоў, каб яны «склалі зброю і адмовіліся ад гвалту».

У дакуменце таксама гучыць заклік да супрацоўніцтва з урадам Украіны, які «ажыццяўляе свае планы па ўмацаванні міру, адзінства і правядзенні рэформаў».

Каментуючы вынікі першага дня саміту, канцлер Германіі Ангела Меркель<>/b/ заявіла, што заходнія дзяржавы працягваюць назіраць за дзеяннямі Расеі ва Украіне. «Калі ў нас не будзе прагрэсу, існуе магчымасць новых санкцый, больш цяжкіх, чым былі раней», - сказала яна.

Саміт у Брусэлі, які стартаваў напярэдадні, дзе сабраліся сем вядучых індустрыліялізаваных дзяржаў - ЗША, Германія, Вялікабрытанія, Францыя, Італія, Канада і Японія - упершыню за 17 гадоў праводзіцца без удзелу Расеі. Першапачаткова саміт G8 павінен быў прайсці ў Сочы, але ў канцы сакавіка, пасля далучэння Крыма да Расеі, лідары «Сямёркі» выказаліся за правядзенне «альтэрнатыўнай» сустрэчы, ужо без удзелу Расеі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках