19 красавiка 2024, Пятніца, 2:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На вуліцах Магілёва з'явіліся партрэты выкрадзеных палітыкаў

10

Улёткі з партрэтамі расклеілі актывісты «Еўрапейскай Беларусі».

Яны з'явіліся на слупах і прыпынках грамадскага транспарту ў Магілёве. Як стала вядома, charter97.org, ва ўлётках распавядаецца пра выкраданні Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранкі і Змітра Завадскага.

Нагадаем, вядомыя палітыкі і грамадскія дзеячы зніклі ў 1999 - 2000 гадах. Пасля былі апублікаваныя дакументы, у тым ліку рапарт намесніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Лапаціка, якія сведчылі, што з апазіцыйнымі палітыкамі і грамадскімі дзеячамі расправіўся "эскадрон смерці". Загады яму аддавала вышэйшае кіраўніцтва краіны.

Міжнародная супольнасць лічыць, што да знікненняў датычныя былы міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў, экс-сакратар Савета Бяспекі Віктар Шэйман, былы камандзір спецназа ўнутраных войскаў Дзмітрый Паўлічэнка і экс-міністр унутраных спраў Юрый Сівакоў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках