19 сакавiка 2024, aўторак, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі страйкуюць супраць указу Лукашэнкі

107
Прадпрымальнікі страйкуюць супраць указу Лукашэнкі

ІП спынілі працу ў некалькіх гарадах Беларусі.

Прадпрымальнікі Віцебска, Лепеля, Магілёва і Бабруйска спынілі на дзень працу ў знак пратэсту супраць новых правілаў гандлю, прадугледжаных указам Лукашэнкі №222.

У Віцебску на рынку «Смаленскі» сёння не працуюць 95% прадаўцоў, на «Эвікоме» - 90%, на рынку «Беларусь» - 40%, на «Полацкім» - 30%. Цалкам спыніў працу рынак у горадзе Лепель Віцебскай вобласці.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміла старшыня аргкамітэта для стварэння прафзвяза індывідуальных прадпрымальнікаў «Разам» Ірына Яскевіч.

«Людзі закрылі свае працоўныя месцы, таму што ў нас бязвыхаднае становішча - мы не можам працаваць з 1 ліпеня. На сёння ўсе рынкі Віцебска, акрамя новага, так ці інакш падтрымалі гэтую акцыю. Смаленскі рынак, напрыклад, падтрымаў нас амаль цалкам - на 90-95%, там працуюць толькі прадуктовыя крамы», - адзначыла яна.

Страйк таксама падтрымалі прадпрымальнікі Магілёва і Бабруйска.

Нагадаем, 16 траўня Лукашэнка падпісаў скандальны ўказ №222, які забараняе ІП з 1 ліпеня гандляваць без сертыфікатаў і суправаджальных дакументаў на тавары. Са слоў шматлікіх прадпрымальнікаў, з ліпеня месяца яны будуць вымушаныя закрывацца, таму што працаваць паводле новых умоў проста немагчыма, а 80 тысяч іпэшнікаў застануцца без працы.

Фото: Радыё Свабода
Напісаць каментар 107

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках