25 красавiка 2024, Чацвер, 19:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы ў Адэсе беларус - сведка па справе аб тэракце

Затрыманы ў Адэсе беларус - сведка па справе аб тэракце

Грамадзянін Беларусі Шабалін мае ва Украіне працэсуальны статус сведкі.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар беларускага МЗС Зміцер Мірончык, перадае «Радыё Свабода».

«Праведзеныя намі праверачныя мерапрыемствы пацвярджаюць факт прыналежнасці Шабаліна да беларускага грамадзянства», - падкрэсліў Зміцер Мірончык. Прэс-сакратар МЗС удакладніў, што чалавек, пра якога ідзе гаворка, праходзіць па справе аб тэрарызме ў якасці сведкі. Ён паведаміў, што ні ў беларускае знешнепалітычнае ведамства, ні ў амбасаду Беларусі Шабалін з хадайніцтвамі, просьбамі ці заявамі не звяртаўся.

19 траўня Служба бяспекі Украіны распаўсюдзіла інфармацыю аб прадухіленні тэракту ў Адэсе. Па падазрэнні ў падрыхтоўцы тэракту ў Адэсе быў затрыманы грамадзянін Беларусі прозвішчам Шабалін.

Па дадзеных СБУ, грамадзянін нашай краіны - «актывіст радыкальнай прарасейскай структуры». Акрамя яго, затрыманыя тры супрацоўнікі прыватнай ахоўнай структуры, якія праводзілі «схаванае візуальнае назіранне за Куліковым полем». На гэтым месцы 18 траўня падчас збору людзей яны збіраліся падарваць аўтамабіль. Была ўзбуджаная крымінальная справа. На допыце Шабалін прызнаўся ва ўдзеле ў масавых беспарадках у Адэсе 2 траўня, у выніку якіх загінула больш за 40 чалавек.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках