29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінінфармацыі ўзначаліла прыхільніца цэнзуры ў Кітаі

47
Мінінфармацыі ўзначаліла прыхільніца цэнзуры ў Кітаі

Лілія Ананіч прызначаная выконваючым абавязкі міністра інфармацыі

Пра гэта паведамляе Міністэрства інфармацыі Беларусі.

Нагадаем, учора ад пасады міністра інфармацыі Беларусі ўказам Лукашэнкі быў вызвалены Алег Праляскоўскі. Прычыны такога кадравага рашэння пакуль не называюцца.

Лілія Ананіч нарадзілася ў 1960 годзе ў вёсцы Лявонава Барысаўскага раёна. З 1982 па 1984 год была фотакорам раённай газеты «Шлях камунізму». З 1984 па 1992 працавала рэдактарам, потым старшым рэдактарам НДІ сродкаў аўтаматызацыі ў Менску. З 1992 па 1996 год - рэдактар, галоўны спецыяліст, намеснік начальніка ўпраўлення СМІ Міністэрства культуры і друку. З траўня 1996 па лістапад 2001 - намеснік начальніка, начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку. З лістапада 2001 па лістапад 2003 - намеснік міністра інфармацыі Беларусі. Са снежня 2003 - першы намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

У 2008 годзе Ананіч прапанавала ўвесці абавязковую рэгістрацыю інтэрнэт-СМІ ў Беларусі. На яе думку, у Беларусі існуе праблема «дэзінфармацыйных плыняў замежных сайтаў». «Але ёсць вопыт Кітая, які перакрыў доступ такіх сайтаў на сваю тэрыторыю», - заяўляла Ананіч.

Фота: БелаПАН

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках