24 красавiка 2024, Серада, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БТ лічыць беларускую мову замежнай

46
БТ лічыць беларускую мову замежнай

Падчас паказу фільма пра пояс Вітаўта беларускія рэплікі экспертаў перакладалі на рускую мову.

Пра гэта газеце «Культура» распавёў журналіст Віктар Корбут.

«Паказваюць фільм пра пояс Вітаўта, стужка створаная «Белвідэацэнтрам» па замове Міністэрства культуры Беларусі на рускай мове. На экране з'яўляецца знакаміты Адам Мальдзіс, прафесар каментуе гісторыю пояса па-беларуску. Я адышоў ад экрана і раптам чую ўжо не голас Мальдзіса, але паказваюць яшчэ яго. Пасля Мальдзіс зноў загучаў. І тут да мяне дайшло: яго беларускамоўны каментар перавялі на рускую мову і агучылі! І гэта яшчэ не ўсё. Па-беларуску гаварыла Ірына Колабава, мая ўніверсітэцкая выкладчыца, сястра нумізмата Валянціна Рабцэвіча, і яе «заглушылі» і пераклалі. «Беларусь 3», Міністэрства культуры, «Белвідэацэнтр» - хто ж патлумачыць, які сэнс беларускую мову перакладаць на рускую на беларускім жа тэлеканале?» - задаецца пытаннем журналіст.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках