20 красавiка 2024, Субота, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былому палітвязню Малчанаву пагражае новы тэрмін

11
Былому палітвязню Малчанаву пагражае новы тэрмін

У дачыненні да Аляксандра Малчанава адноўленая справа «за здзек з дзяржаўных сімвалаў».

Пра гэта ён паведаміў сайту charter97.org.

«Мне наогул не патлумачылі, што да чаго, але я дакладна ведаю - гэта справа даўно была спыненая, а зараз мяне праінфармавалі, што яна адноўленая. Пры гэтым мяне ніхто не дапытваў, ніякіх паказанняў даць не патрабаваў і нікога з маіх знаёмых Следчы камітэт або іншыя структуры пакуль не тузалі», - адзначыў Аляксандр Малчанаў.

Былы палітвязень растлумачыў, што пасля яго вызвалення з калоніі за ўдзел у Плошчы супраць яго была ўзбуджаная новая справа за «здзек з дзяржаўных сімвалаў».

«Мяне абвінавачвалі ў тым, што я нібыта развесіў чырвона-зялёныя сцягі з нейкімі надпісамі. Мне быў інкрымінаваны 370 артыкул «здзек з дзяржаўнага герба, сцяга, гімна Рэспублікі Беларусь». Санкцыя артыкула прадугледжвае арышт да трох месяцаў, папраўчыя работы да двух гадоў, штраф або абмежаванне волі да года», - дадаў ён.

Нагадаем, першы раз Аляксандра Малчанава затрымалі па крымінальнай справе за Плошчу ў Барысаве 6 студзеня 2011 года. Яму былі прад'яўленыя два абвінавачванні па справе аб масавых беспарадках: ва ўдзеле ў іх, а таксама ў абразе падчас акцыі дзяржаўных сімвалаў. 2 сакавіка 2011 года ён быў асуджаны ў Фрунзенскім судзе Менска на 3 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакаранне ў калоніі № 15 Магілёва, адкуль быў вызвалены 14 верасня 2011 года на падставе памілавання Лукашэнкі ў ліку іншых палітычных зняволеных.

У лістападзе 2011 года ён быў арыштаваны другі раз у Барысаве і змешчаны пад варту ў ІЧУ. На гэты раз апазіцыянера абвінавацілі ў «крадзяжы металалому». 9 красавіка 2012 года асуджаны на 1 год 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Выйшаў на свабоду ў ліпені 2013 года.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках