18 красавiка 2024, Чацвер, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памер страхоўкі пры афармленні ДТЗ без ДАІ павялічаны на 200 еўра

1
Памер страхоўкі пры афармленні ДТЗ без ДАІ павялічаны на 200 еўра

Памер страхавой выплаты пры афармленні ДТЗ без выкліку супрацоўнікаў ДАІ павялічаны з 200 да 400 еўра.

Гэта прадугледжана ўказам №165 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва ўказы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у пытаннях страхавой дзейнасці», які ўступае ў дзеянне 1 ліпеня, паведамляе БелТА.

Указам таксама зняты абмежаванні ў агульным памеры страхавой кампенсацыі некалькім пацярпелым па адным страхавым выпадку. Раней пры наяўнасці некалькіх грамадзян, якім была нанесеная шкода ў дарожным здарэнні, страхавое пакрыццё выплачвалася ў трохразовым памеры ад устаноўленага ліміту адказнасці, а ў выпадку яго перавышэння (раней гэта было 30 тысяч еўра) сума кампенсацыі кожнаму прапарцыйна памяншалася.

Для ўзмацнення маёмаснай абароны пацярпелых гэта абмежаванне знятае, і кожны цяпер зможа атрымаць страхавое пакрыццё ў залежнасці ад ступені нанясення шкоды. За пашкоджаны аўтамабіль пацярпелым можна будзе атрымаць страхавое пакрыццё ў памеры фактычных расходаў, затрачаных на рамонт. Пры наяўнасці страхавога выпадку трэба звярнуцца да страхоўшчыка з заявай аб выплаце кампенсацыі за шкоду, прычыненую аўтамабілю. Кампанія пасля атрымання заявы накіруе ацэншчыка для агляду пашкоджанага аўтамабіля, паводле вынікаў якога складзе акт агляду і заключэнне аб памеры шкоды.

На падставе гэтых, а таксама дакументаў, якія пацвярджаюць страхавы выпадак, арганізацыя павінна пакрыць пацярпеламу шкоду. Калі, напрыклад, аўтамабіль знішчаны, то памер кампенсацыі будзе раўнацэнным яго рынкаваму кошту на дзень ДТЗ. Калі аўтамабіль пашкоджаны, то страхавальніку вернуць грошы за яго аднаўленне у расцэнках на дзень аварыі (але за вылікам кошту новых дэталяў, замененых пры рамонце).

Пры гэтым прадугледжваецца некалькі варыянтаў атрымання вернутых расходаў, у тым ліку наяўнымі. Важна, што ў Беларусі ўстаноўлены адзіны парадак вызначэння памеру шкоды, нанесенай іншай, чым транспартны сродак, маёмасці.

Дакументам дапоўнены пералік транспартных сродкаў, на якія трэба афармляць «аўтаграмадзянку» - гэта мапеды і квадрыцыклы. Гэта звязана з тым, што такая тэхніка з 2011 года падлягае дзяржрэгістрацыі ў ДАІ. У залежнасці ад яе тэхнічных характарыстык памеры страхавых узносаў для мапедаў і квадрыцыклаў усталяваныя такія ж, як і для матацыклаў і матаролераў, і залежаць ад аб'ёму рухавіка.

Напрыклад, унёсак для мапедаў і квадрыцыклаў з аб'ёмам рухавіка да 150 куб.см усталяваны ад 0,7 еўра (пры ўкладанні дамовы ўнутранага страхавання на месяц) да 4,2 еўра (на год). Новаўвядзенні закрануць і электрамабілі, адным з відаў якіх з'яўляюцца гібрыдныя - укамплектаваныя адначасова рухавіком унутранага згарання і цягавым электрарухавіком. Для электрамабіляў зыходзячы з камплектацыі ўсталяваны памер страхавых узносаў: ён складзе ад 7,7 еўра (пры ўкладанні дамовы на месяц) да 43,1 еўра (на год). Для гібрыдных - ад 10,6 еўра да 59,7 еўра.Указ дае права страхавальнікам выплачваць страхавы ўзнос пры ўкладанні дамовы комплекснага ўнутранага страхавання ў два этапы. Агулам пры наяўнасці дамовы для аўтамабіляў з аб'ёмам рухавіка ад 1800 да 2500 на 6 месяцаў трэба будзе плаціць страхавы ўзнос у памеры 80,2 еўра, на год - 110,4 еўра.

З гэтага часу застрахаваць аўтамабіль па дамове «Зялёная карта», якая ўкладаецца пры ўездзе толькі на тэрыторыю Расеі, можна будзе як у еўра, так і ў расейскіх рублях. Такія дакументы трэба абавязкова афармляць на транспартны сродак, які зарэгістраваны ў Беларусі і выязджае за яе межы, каб удзельнічаць у дарожным руху краіны - удзельніцы сістэмы «Зялёная карта» (Расея таксама ўваходзіць у яе).

У дамовах абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці перавозчыка перад пасажырамі павялічаны памер страхавой сумы ў кампенсацыі шкоды, прычыненай жыццю або здароўю пацярпелага, з 3 тыс. да 5 тыс. еўра, па абавязковаму страхаванню будынкаў, якія належаць грамадзянам, паніжаны страхавы тарыф з 0,15 да 0,14%.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках