20 красавiка 2024, Субота, 12:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь прадала ўкраінскай Нацгвардыі 44 грузавікі МАЗ

38
Беларусь прадала ўкраінскай Нацгвардыі 44 грузавікі МАЗ

Іх да канца бягучага года павінны даставіць у Кіеў.

Вайсковая часць МУС Украіны паводле вынікаў тэндэраў уклала пагадненне на набыццё аўтамабіляў на агульную суму 39,74 млн грн.

Пра гэта паведамляе сайт BusinessUA.

Замоўлена 44 аўтамабілі на базе МАЗ рознага прызначэння - для перавозкі асабовага складу, а таксама цягачы. Іх да канца гэтага года павінны даставіць у Кіеў, фінансуюць закупку з дзяржбюджэту.

Вытворцам МАЗаў з'яўляецца Менскі аўтазавод. Прадукцыя прызначаная для патрэб Нацыянальнай гвардыі.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках