29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сілавікі адмоўчваюцца пра справу «сэнатара» Кастагорава

4
Сілавікі адмоўчваюцца пра справу «сэнатара» Кастагорава

У КДБ не прызнаюцца, з чыёй ініцыятывы пазбаўлены недатыкальнасці «сенатар» Віталь Кастагораў.

Органы, надзеленыя правам распачынання крымінальных спраў, пакуль не прызнаюцца, з чыёй ініцыятывы пазбаўлены недатыкальнасці чалец «савета рэспублікі» Віталь Кастагораў, ці распачатая ў дачыненні да яго крымінальная справу і ў чым вінавацяць «сэнатара». Гаворка ідзе аб Следчым камітэце, Генеральнай пракуратуры, Камітэце дзяржаўнай бяспекі, адзначае БелаПАН.

Пра тое, што сэнатар пазбаўлены недатыкальнасці, 9 ліпеня з уласнай ініцыятывы паведаміла прэс-служба «савета рэспублікі».

Кастагораў пазбаўлены недатыкальнасці ў адпаведнасці з артыкулам 47 закона «Аб статусе «дэпутата»«палаты прадстаўнікоў», чалец «савета рэспублікі» ад 4 лістапада 1998 года ў сувязі з матэрыяламі з праваахоўных органаў.

Кастагораў быў прызначаны чальцом «савета рэспублікі» пятага склікання ад Магілёўскай вобласці (вылучаны ад Магілёўскага, Клічаўскага і Слаўгарадскага раёнаў). З'яўляецца дырэктарам ЗАТ «Палітэкс».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках