25 красавiка 2024, Чацвер, 12:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сябар Лукашэнкі ўзначаліў Беларускую федэрацыю гандболу

12
Сябар Лукашэнкі ўзначаліў Беларускую федэрацыю гандболу

На справаздачна-выбарчай канферэнцыі Беларускай федэрацыі гандболу кіраўнік арганізацыі Уладзімір Канаплёў пераабраны на новы тэрмін.

Пра гэта паведамляе выданне «Прессбол».

Перавыбранне адбылося на безальтэрнатыўнай аснове практычна аднагалосна. Устрымаўся толькі сам Уладзімір Канаплёў.

Чыноўнік з'яўляецца сябрам дзяцінства беларускага правадыра. Ён быў памочнікам Лукашэнкі яшчэ ў той час, калі будучы дыктатар з'яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета краіны. У 1995 ён быў абраны дэпутатам парламента. Уладзімір Канаплёў узначальваў праўладную дэпутацкую фракцыю «Згода» і з'яўляўся членам прэзідыума Вярхоўнага Савета. Пасля рэферэндуму 1996 года і разгону легітымнага парламента ён стаў намеснікам старшыні «палаты прадстаўнікоў».

У кастрычніку 2000 года ён зноў стаў «дэпутатам» ад Шклоўскай выбарчай акругі №75. На першай пазачарговай сесіі новай «палаты прадстаўнікоў» яго абралі намеснікам старшыні. З 2004 па 2007 гады ён узначальваў лукашэнкаўскі «парламент».

27 лістапада мінулага году ў СМІ з'явілася інфармацыя аб арышце Уладзіміра Канаплёва. Выданне «Прессбол» паведамляла, што чыноўнік правёў трое сутак у СІЗА КДБ. Тады ж былі апублікаваныя звесткі, што ў поле зроку праваахоўных органаў патрапіў яшчэ адзін намеснік кіраўніка НАК - Генадзь Аляксеенка. Канаплёў абвінавачваўся паводле часткі 1 артыкула 406 («неданясенне аб злачынстве») Крымінальнага кодэкса Беларусі. 17 чэрвеня суд пакараў яго штрафам у 900 базавых велічынь (135 мільёнаў). Канаплёў заявіў, што прызнае сябе вінаватым. Суд абавязаў Канаплёва выплаціць грошы на працягу месяца.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках