29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Ніякай вайны ва Украіне няма

85
Лукашэнка: Ніякай вайны ва Украіне няма

Дыктатар абвінаваціў у канфлікце ў Данбасе «непрыстойных палітыкаў» і невядомых «апанентаў і ворагаў».

Пра гэта Лукашэнка заявіў на цырымоніі адкрыцця XXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», піша БелТА.

«Ніякай вайны народаў сёння няма. Не ваюе ва Украіне народ з народам, з беларусамі, расейцамі і гэтак далей, і нават з украінцамі. Ёсць нягоднікі, непрыстойныя палітыкі, якія неяк недаацанілі гэтае адзінства, важнасць гэтага адзінства. З'явілася расколіна, а ў гэтую расколіну пралезлі нашыя апаненты і ворагі», - сказаў ён.

«І яны сёння нацкоўваюць народы. Яны спрабуюць распаліць братазабойчую вайну і ў гэтую варонку, у гэты вір уцягнуць галоўнае ядро славянства - расейцаў, беларусаў ды ўкраінцаў», - адзначыў дыктатар.

Лукашэнка падкрэсліў, што гэтага нельга дапусціць. На ягоную думку, фестываль «Славянскі базар у Віцебску» з'яўляецца апорай і закладам адзінства славянскіх народаў.

«Успамінаю часы маладосці, - прадоўжыў Лукашэнка. – Шмат хто тады і мы, можа быць, не разумелі, наколькі важнае гэтае зерне - «Славянскі базар» - у адзінстве не толькі славянскіх народаў, але і народаў наогул. Усё, здавалася, будзе бясхмарна, добра, якое там славянскае адзінства - само сабой зразумелы факт! Так павінна быць, так было заўсёды! Надоечы ваявалі разам, разам паміралі ў адных акопах, па адзін бок барыкад. Хто б мог падумаць, што сёння мы будзем казаць крыху пра іншае».

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках