25 красавiка 2024, Чацвер, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зборную Аргенціны пакаралі за нетаварыскасць

4
Зборную Аргенціны пакаралі за нетаварыскасць

ФІФА аштрафавала зборную Аргенціны за недастатковыя стасункі з журналістамі.

Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце арганізацыі, піша Lenta.ru.

Дысцыплінарны камітэт ФІФА распачаў справу супраць Аргенцінскай федэрацыі футболу за адсутнасць гульцоў на прэс-канферэнцыях перад трыма запар матчамі сусветнага першынства ў Бразіліі. На брыфінгах перад сустрэчамі з Нігерыяй, Швейцарыяй і Бельгіяй прысутнічаў толькі галоўны трэнер «альбіселестэ» Алехандра Сабелья, тады як паводле рэгламенту на мерапрыемствах абавязаны быць яшчэ хоць бы адзін футбаліст.

Інцыдэнт паўтарыўся і перад паўфінальнай сустрэчай з Нідэрландамі, пасля чаго чыноўнікі ФІФА выпісалі зборнай Аргенціны штраф памерам 300 тысяч швейцарскіх франкаў (амаль 336.000 даляраў).

На чэмпіянаце свету паўднёваамерыканцаў трэба будзе правесці яшчэ адну сустрэчу. У фінале падапечныя Алехандра Сабелья згуляюць з Нямеччынай. Сустрэча пройдзе 13 ліпеня (а 22:00 паводле менскага часу).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках