25 красавiка 2024, Чацвер, 22:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: За кожнае жыццё нашых вайскоўцаў баевікі заплацяць сотнямі сваіх

30
Парашэнка: За кожнае жыццё нашых вайскоўцаў баевікі заплацяць сотнямі сваіх

Тэрарысты, якія ўжываюць сістэму залпавага агню «Град» супраць украінскіх вайскоўцаў, будуць знішчаныя.

Пра гэта Пётр Парашэнка сказаў падчас нарады з сілавікамі, паведамляе прэс-служба кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.

Прэзідэнт заявіў, што будуць знойдзеныя і знішчаныя ўсе, хто сёння ўжываў «Град» супраць Узброеных Сіл Украіны. «За кожнае жыццё нашых вайскоўцаў баевікі заплацяць дзясяткамі і сотнямі сваіх. Ні адзін тэрарыст не пазбегне адказнасці, кожны атрымае па «заслугах», - сказаў Пётр Парашэнка.

Прэзідэнт таксама адзначыў, што сёння ўсе вайскоўцы, якія абараняюць мяжу, аэрапорты Данецка, Луганску і іншыя гарады і населеныя пункты пад абстрэлам, штохвілінна рызыкуючы жыццём, - з'яўляюцца героямі, у якіх верыць уся Украіна.

«Дзяржава паважае сваіх герояў і памятае кожнага, хто аддаў самае каштоўнае, абараняючы яе - жыццё», - падкрэсліў прэзідэнт.

Таксама Парашэнка адзначыў дзеянні сілавікоў АТА на вызваленых ад сепаратыстаў тэрыторыях. «Вельмі важна, што з першай секунды вызвалення гарадоў украінскія вайскоўцы паводзяць сябе надзвычай адказна, аддаючы свае сухія паі, ваду і ўсё, што маюць, мясцовым жыхарам», - заявіў ён.

Раней Міністэрства абароны Украіны паведаміла, што ў выніку абстрэлу пад Зяленаполлем Луганскай вобласці з установак «Град» загінулі 19 вайскоўцаў Узброеных Сіл Украіны, яшчэ 93 атрымалі раненні.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках