29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як яшчэ ДАІ зарабляе на менскіх кіроўцах

139
Як яшчэ ДАІ зарабляе на менскіх кіроўцах

Чытач charter97.org распавёў пра чарговую карупцыйную схему ДАІ.

Прыводзім тэкст ліста, які прыйшоў да нас у рэдакцыю:

«Прачытаў ваш артыкул пра бязмежжа ДАІ пры здачы экзаменаў. Хачу распавесці яшчэ пра адну карупцыйную схему ДАІ, якая прымае ўсе большыя маштабы ў Менску.

Я прыпаркаваўся пад знакам «Прыпынак забаронены» ля метро Каменная горка, там жа пад знакам стаялі два аўто - таксі нелегалаў. Праз 15 хвілін я вярнуўся, аўтамабіля ўжо не было, таксісты стаялі на тым жа месцы і «ласкава» мне распавялі, як мой аўтамабіль забраў эвакуатар і што рабіць у гэтай сітуацыі (набраць 102 і мне раскажуць, на якой штрафной стаянцы шукаць маё аўто).

Я патэлефанаваў 102, даведаўся, дзе мой аўтамабіль, узяў таксі і паехаў яго забіраць. Спачатку я чакаў інспектара ДАІ цэлую гадзіну, Бачылі б вы, як ён заехаў на гэтую стаянку, як да сябе дадому, як гаспадар, «адкрыўшы нагою дзверы» з сірэнай, каб яго было чуваць здалёку, і шлагбаўм загадзя паднялі. Выпісаў мне штраф 150 000 руб, зрабіў запіс у талоне папярэджанняў і адправіў да работнікаў стаянкі плаціць за паслугі эвакуатара і за суткі захоўвання - усяго 430 000 руб. Усяго ўся працэдура мне каштавала 630 000 руб (разам з таксі) і дзве гадзіны часу.

Такім чынам, як гэта працуе: вы прыпаркаваліся ў неналежным месцы, пакуль вы ў аўтамабілі, да вас ніхто не падыдзе, нават калі вы будзеце ў полі зроку інспектара ДАІ. Як толькі вы замкнулі аўто і зніклі з поля зроку, таксіст нелегал паведамляе пра гэта супрацоўніку ДАІ (за гэта яму дазволена стаяць пад знакам). Пад'язджае эвакуатар і з хуткасцю, якой пазайздросцяць работнікі бокса Формула-1, загружае ваша аўто на платформу, у гэты ж час інспектар з такой жа хуткасцю піша акт аб эвакуацыі, бо час - гэта іх грошы. Калі вы вернецеся да таго, як эвакуатар з'едзе з вашым аўтамабілем, вы маеце права аплаціць штраф на месцы і забраць яго.

Далей ім спяшацца няма куды - справа зробленая. За працоўны дзень адзін эвакуатар можа забраць не менш 12 аўтамабіляў, а на такіх штрафных стаянках «працуюць» да пяці эвакуатараў (напрыклад, на вакзале). У выніку атрымліваецца кругленькая сума, частку якой у выглядзе «адкату» атрымлівае супрацоўнік ДАІ. Вось так наша міліцыя нас беражэ. Таму эвакуатары ДАІ і перайшлі на кругласутачную працу. Дарэчы, такія стаянкі з'яўляюцца прыватнымі з формай уласнасці ТАА.

Было б нядрэнна, калі б вы напісалі артыкул на гэтую тэму, каб людзі прачыталі і былі больш пільныя і не кармілі дармаедаў. Дзякуй».

Напісаць каментар 139

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках