25 красавiка 2024, Чацвер, 19:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Жодзіне супрацоўнік «Энэрганагляду» загінуў у альтанцы, якая абрынулася

2
У Жодзіне супрацоўнік «Энэрганагляду» загінуў у альтанцы, якая абрынулася

Паводле гэтага факта распачатая крымінальная справа.

Жодзінскім гарадскім аддзелам Следчага камітэта распачатая крымінальная справа паводле факта парушэння правілаў бяспекі будаўнічых работ, у выніку якога загінуў супрацоўнік дзяржаўнай інспекцыі «Энэрганагляду». Пра гэта БелТА паведамілі ва Упраўленні Следчага камітэта Менскай вобласці.

Днём 8 ліпеня ў Жодзіна на тэрыторыі жылога дома, які знаходзіўся на рэканструкцыі, на супрацоўніка дзяржаўнай інспекцыі «Энэрганагляду» абрынулася металічная канструкцыя, калі той зайшоў у альтанку. Пацярпелы памёр на месцы здарэння. Падчас папярэдняга расследавання высветлена, што падчас дэмантажу жалезнай альтанкі работнікамі будаўнічай арганізацыі не былі прынятыя меры для ачаплення небяспечнай зоны і прымянення ахоўнай агароджы.

Паводле гэтага факта распачатая крымінальная справа паводле ч.2 арт.303 (парушэнне правілаў бяспекі будаўнічых работ, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Следчая група правяла агляд месца здарэння, падчас якога былі адабраныя прадметы, у прыватнасці, фрагменты металічнай канструкцыі. Таксама прызначана судова-медыцынская экспэртыза, дапытваюцца сведкі і відавочцы.

«У рамках крымінальнай справы следчымі запатрабаваная дакументацыя, якая рэгламентуе дзейнасць абслугоўваючай арганізацыі ў правядзенні будаўнічых і рамонтных прац на гэтым аб'екце, выконваецца комплекс неабходных мерапрыемстваў, накіраваных на высвятленне ўсіх абставінаў таго, што здарылася, высвятленне канкрэтных асоб, якімі не былі ўлічаныя спецыфічныя небяспечныя вытворчыя фактары, а таксама службовых асоб, якія не выконваюць належным чынам ускладзеныя на іх абавязкі ў гарантыях бяспекі пры вытворчасці будаўнічых работ, што прывяло да трагічных наступстваў», - адзначылі ва УСК.

Падчас следства будуць прааналізаваныя прычыны дапушчаных памылак і прынятыя неабходныя меры, якія дазволяць выключыць такія факты надалей.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках