26 красавiка 2024, Пятніца, 0:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Клецка з перапою замінаваў «Славянскі базар»

4
Жыхар Клецка з перапою замінаваў «Славянскі базар»

Увечары 11 ліпеня паступіла ананімнае паведамленне пра тое, што ў Віцебску чакаецца тэракт падчас правядзення фестывалю «Славянскі базар».

Пра гэта паведамілі ў УУС Менаблвыканкама.

«Устаноўлена, што паведамленне зрабіў непрацуючы жыхар 1964 нараджэння вёскі Іскра, які быў у стане алкагольнага ап'янення і знаходзіцца на ўліку ў лекара-нарколага. Ён быў шпіталізаваны ў цэнтральную раённую лякарню з сіндромам адмены алкаголю», - распавялі ў УУС.

Паведамленне аб мінаванні апынулася ілжывым.

Высветлілася, што перад званком некалькі дзён мужчына быў у нецвярозым. Затым у яго скончыліся грошы, і ён не мог дастаць для сябе алкаголь. Верагодна, такі стан і выклікаў абсалютна неадэкватны ўчынак. Пры гэтым праваахоўнікам мужчына сказаў, што ў яго быў прарочы сон з нагоды гэтага «тэракту».

Затрыманы ўжо не першы раз трапляе ў поле зроку міліцыі, вядзе асацыяльны лад жыцця. Будзе праведзеная псіхіятрычная экспэртыза, і калі мужчыну прызнаюць адэкватным, супраць яго будзе распачатая крымінальная справа.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках