У Магілёве міліцыянта збілі за стырном свайго аўто (Відэа)
43- 12.07.2014, 20:15
- 68,690
На відэа мужчына спыняе аўто, якое праходзіць проста пасярод дарогі і збівае кіроўцу.
Магчыма, прычынай такіх агрэсіўных паводзін паслужыла ДТЗ.
Далей высвятляецца, што за стырном аўтамабіля знаходзіцца міліцыянт у форме, які ніяк не супраціўляецца.
Відэа выкладзенае карыстальнікам Міхаілам Малахавым у сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" у групе "Магілёў Live". Мяркуючы з даты відэарэгістратара, інцыдэнт адбыўся 9 ліпеня 2014 года.