23 красавiка 2024, aўторак, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаткавікі знайшлі 5 тысяч беларусаў, «што жывуць не адпаведна сродкам»

29
Падаткавікі знайшлі 5 тысяч беларусаў, «што жывуць не адпаведна сродкам»

Падатковая інспекцыя ў мінулым годзе выявіла амаль 5 тысяч беларусаў, якія жывуць «не адпаведна сродкам».

«У мінулым годзе ў спісе грамадзян, якія жывуць не адпаведна сродкам, апынулася амаль 5 тысяч чалавек, падаткі і штрафы з іх папоўнілі казну на Br10 млрд", - сказала ў інтэрв'ю газеце «СБ. Беларусь сегодня» намесніца начальніка галоўнай управы падаткаабкладання фізічных асоб міністэрства падаткаў і збораў Святлана Шаўчэнка.

Акрамя таго, паводле яе інфармацыі, за 5 месяцаў гэтага года было выяўлена 1,3 тысячы такіх грамадзян, ім давялося заплаціць Br5, 5 млрд падаходнага падатку з адсоткамі і штрафамі.

Са словаў спадарыні Шаўчэнкі, сярод грамадзян, якія жывуць не адпаведна сродкам, нярэдка бываюць пенсіянеры і беспрацоўныя. У якасці прыкладу яна падала выпадак, калі беспрацоўная жанчына за два гады купіла ў банках $75 тысяч. «Дзе ўзяла на гэта беларускія рублі, не патлумачыла, у выніку ёй давялося расстацца з Br22 млн», - распавяла Шаўчэнка.

«Некаторыя пенсіянеры прымудраюцца набываць у год дзесяткі тысяч даляраў нічога, акрамя пенсіі, афіцыйна не атрымліваючы. Br38 млн заможнаму пенсіянеру, які назапасіў $45 тысяч за год, таксама давялося аддаць дзяржаве ў якасці падаходнага падатку. Па гэты дзень ідзе праверка падатковай і праваахоўных органаў, адкуль у іншага пенсіянера былі сродкі на тое, каб набыць амаль $5 млн з 2012 да 2013», - адзначыла спецыяліст. Паводле яе інфармацыі, калі пенсіянер не зможа пацвердзіць свае даходы, то яму налічаць 12% падаходнага падатку і штрафныя адсоткі.

Нагадаем, для барацьбы з тымі, што жывуць не па сродках беларусамі МПЗ ініцыявала ўнясенне змяненняў у Падатковы кодэкс, якія ўстанаўліваюць правы падатковых органаў на атрыманне інфармацыі аб набыцці грамадзянамі замежнай валюты ў банках Беларусі.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках