30 сакавiка 2024, Субота, 11:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі засталіся без святла праз пашкоджаныя кабелі

2
Менчукі засталіся без святла праз пашкоджаныя кабелі

Збоі з электразабеспячэннем 16 жылых дамоў паўсталі ў Менску ў ноч з 13 на 14 ліпеня.

Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.

З-за старой ізаляцыі быў пашкоджаны кабель паміж трансфарматарнымі падстанцыямі (ТП) «Солтыса» (завулак Велазаводскі, 7б) і ТП-110 (праспект Партызанскі, 25). І былі часткова адключаныя спажыўцы электраэнэргіі на вуліцах Васняцова, Народнай і праспекце Партызанскім (11 шматкватэрных жылых дамоў). Час адключэння склаў 1 гадзіна 15 хвілін.

З той жа прычыны пашкодзіўся і кабель паміж ТП-1302 (вуліца Пляханава, 95) і ТП-1303 (вуліца Пляханава, 105). Без электразабеспячэння на 35 хвілін засталіся 5 жылых дамоў на вуліцах Якубава, Пляханава і праспекце Ракасоўскага.

Пры гэтым у абодвух выпадках аб'екты першай катэгорыі надзейнасці электразабеспячэння не адключаліся.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках