20 красавiка 2024, Субота, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гонкі ў Катары: Ferrari супраць Lamborghini (Відэа)

1

На відэа з Катара зазнятыя два рэдкіх экзатычных італійскіх спорткары, якія спаборнічаюць паміж сабой.

Як быццам жоўтага выгляду Ferrari LaFerrari было недастаткова, каб выпадковыя сведкі гонкі (хутчэй за ўсё нелегальнай) «скруцілі» сабе шыі, дык да яго яшчэ далучыўся адзін з самых рэдкіх Lamborghini ў гісторыі - Sesto Elemento, якія былі вырабленыя ў колькасці 20 адзінак і ацэньваюцца ў $2,2 млн за штуку, піша av.by.

У той час як лёгкі эксклюзіўны Sesto Elemento «чэрпае» сваю моц ад больш традыцыйнага рухавіка V10, запазычанага ў Gallardo Superleggera і які выдае 562 конскіх сілы, балістычны LaFerrari мае атмасферны 6.3-літровы рухавік V12, які працуе ў пары з электраматорам. Агульная моц такога "хаўрусу" роўная 950 коней.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках