23 красавiка 2024, aўторак, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тымчук: 15 ліпеня Расея рыхтуе ўвод войскаў ва Украіну

134
Тымчук: 15 ліпеня Расея рыхтуе ўвод войскаў ва Украіну

Расея рыхтуе ўвод спецназа з Растоўскай вобласці на тэрыторыю Украіны.

Аб гэтым сёння на брыфінгу паведаміў кіраўнік Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў і каардынатар групы "Інфармацыйны супраціў" Дзмітрый Тымчук, піша карэспандэнт "ОстроВа".

"За мінулыя выходныя мы атрымалі вычарпальныя пацверджанні пра гэта і можам сказаць пра гэта ўпэўнена. У Растоўскую вобласць прыбываюць падраздзяленні групы спецназу, гэта разведвальна-дыверсійныя групы штатных брыгад спецназа расейскага ГРУ. Паводле нашых звестак, камандзіры падраздзяленняў зарыентаваныя на іх увод ва Украіну 15 ліпеня. Гэтая дата не раз мільгацела ў той інфармацыі, што мы атрымлівалі", - паведаміў ён.

Тымчук адзначыў, што на сёння вызначаецца пытанне аб тым, пад якім выглядам будуць уводзіцца гэтыя падраздзяленні ва Украіну.

"То іх арыентуюць, што яны будуць называцца міратворцамі, і Расея рыхтуецца ўвесці свае так званыя міратворчыя сілы ва Украіну. Альбо гэта будзе фармат "зялёных чалавечкаў" як гэта было ў красавіку (у Крыме)", - падкрэсліў экспэрт.

Ён назваў гэта "адчуваннем агоніі тэрарыстаў на Данбасе" і спробамі Расеі выратаваць сітуацыю ўсялякім спосабам.

Архіўнае фота РІА «Новости»

Напісаць каментар 134

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках