28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: шакавальныя сведчанні злачынстваў міліцыі ў Светлагорску

42

Супрацоўнікі міліцыі збілі затрыманага да смерці.

Дагэтуль ПЦ "Весна" не публікаваў фатаграфіі, якія падала маці памерлага ў ізалятары часовага ўтрымання Светлагорскага РАУС Аляксандра Акуліча. Суд канчаткова адмовіў у распачынанні крымінальнай справы паводле факту ягонай смерці, сцвярджаючы, што шматлікія сляды збіцця на целе памерлага "прычыннай смерці не з’яўляюцца".

Так Валянціне Акуліч адказаў старшыня Гомельскага аблсуда Сяргей Шаўцоў, адмаўляючы ў задавальненні нагляднай скаргі, якую падрыхтавалі праваабаронцы.

На сапраўдную прычыну смерці ні следства, ні суд звяртаць увагу не хочуць.

Цягам апошняга года перад імі ставілася пытанне: чаму дзяжурныя ізалятара часовага утрымання Сцяшэнкаў А.Г. і Бачко А.А. не панясуць пакаранне за свае злачынныя дзеянні, бо замест своечасовага выкліку медыкаў для надання дапамогі адміністрацыйна арыштаванаму, у якога праявіліся часовыя парушэнні ў псіхіцы, яны паўгадзіны "супакойвалі" яго з дапамогай дубінак, а "хуткую" выклікалі толькі калі ў яго спынілася дыханне.

Гэтыя фатаграфіі Валянціна Акуліч зрабіла дома, калі сына прывезлі з морга.

"Правамернасць дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі ўстаноўленая вынікамі неаднаразовых высноў службовых праверак", - піша абласны суддзя Шаўцоў у адказе маці памерлага.

Аляксандр Акуліч памёр 26 траўня 2012 года ў ІЧУ Светлагорскага РАУС ад рук супрацоўнікаў міліцыі. Гэта былі чацвёртыя з пяці дзён арышту, на якія ён быў змешчаны ў ІЧУ. Паводле судмедэкспертызы, прычынай ягонай смерці была хранічная алкагольная інтаксікацыя, якая ўскладнілася развіццём стану выняцця алкаголю з дзелірыем і ацёкам галаўнога мозгу. Дзеянні супрацоўнікаў ІЧУ так і не атрымалі ацэнкі з пункту гледжання своечасовасці надання медыцынскай дапамогі.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках