19 красавiка 2024, Пятніца, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камунальнікі зафарбавалі скандальнае графіці пра Крым у Маскве

3

Графіці «Крым і Расея разам назаўжды» на муры дома на вуліцы Салжаніцына ў Маскве зафарбавалі.

Пра гэта паведаміў у сваім Twitter актывіст «Архнадзора» Андрэй Навічкоў. Інфармацыю пацвярджаюць і іншыя відавочцы.

Днём раней Навічкоў, тлумачачы распачатыя работы ў зафарбоўванні, паведаміў, што месяц таму звярнуўся ў прэфектуру ЦАА Масквы са скаргай з нагоды графіці на гістарычным будынку XIX стагоддзя, піша NEWSru.com.

Нагадаем, гэтае графіці з'явілася ўвесну сёлета і стала першым малюнкам у рамках скандальнага праекта «Дзве тысячы дамоў Расеі». Праўда, з сакавіка аб гэтым праекце больш нічога не было чуваць.

Патрыятычнае графіці змясціў на Таганцы «гарадскі праект ЖКГіБ ЛГЗ-АРТ» пад кіраўніцтвам Аляксандра Дзягілева - пракрамлёўскага актывіста, які ўдзельнічаў у моладзевых арганізацыях «Хадакі разам», «Маладая гвардыя» і «Нашы». Муніцыпальныя дэпутаты таганскага раёна адразу выказалі сумнеў у законнасці новага аздаблення будынка, але прэс-сакратар прэфектуры ЦАА Павел Бальшуноў тады сцвярджаў, што малюнак узгоднены. У Маскамархітектуры аднак паведамілі, што эскіз графіці на ўзгадненне ім так і не даслалі.

У сакавіку ў інтэрв'ю газеце «Метро» Дзягілеў заявіў, што ён асабіста цалкам фундаваў стварэнне графіці на Таганцы, удакладніўшы, што яно каштуе 2 мільёны рублёў. Праўда, шмат хто тады паставіў пад сумнеў адэкватнасць такой сумы за атрыманы твор.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках