23 красавiка 2024, aўторак, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабочыя гомельскай фабрыкі абвясцілі італійскі страйк

19
Рабочыя гомельскай фабрыкі абвясцілі італійскі страйк

Работнікі фабрыкі «8 Марта» патрабуюць падвышэння заробкаў.

Учора чытач сайта charter97.org паведаміў у лісце, што ў Гомелі страйкуе адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці Беларусі «8 Марта». Звязацца з яго кіраўніцтвам у вячэрні час, на жаль, не ўдалося.

Сёння карэспандэнт нашага сайта звязаўся з чытачом, які падкрэсліў, што аднадзённая італійская забастоўка, калі працоўныя выходзяць на змену, але не прыступаюць да вытворчасці, сапраўды мела месца.

«Людзі патрабавалі падвышэння заробку і вяртання 13-й зарплаты, але дырэктар Васіль Шыцікаў да іх так і не выйшаў. Што сёння - пакуль невядома», - адзначыў ён, паабяцаўшы інфармаваць аб далейшых падзеях.

У сваю чаргу, нягледзячы на пачатак працоўнага дня, тэлефоны кіраўніка прадпрыемства і яго намеснікаў упарта маўчалі. У рэшце рэшт карэспандэнту charter97.org атрымалася датэлефанавацца на агульны нумар. Мужчына, які падняў слухаўку, прадстаўляцца адмовіўся, але пры гэтым заявіў, што «адкажа на ўсе пытанні». Аднак, пачуўшы слова «страйк», даваць каментар адмовіўся.

«Я не ведаю, з якой вы «Хартыі» ці чорт ведае адкуль. Так кожны можа набраць і сказаць - я такі і такі. Таму я вам не адкажу», - сказаў ён.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках