29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка гатовы бараніць свае інтарэсы ўсімі даступнымі спосабамі (Відэа)

26

Дыктатар сёння даў наказ выпускнікам вайсковых ВНУ.

Беларусь адкрыта дэманструе ўсяму свету гатоўнасць і здольнасць бараніць свае нацыянальныя інтарэсы ўсімі даступнымі спосабамі, заявіў Лукашэнка на цырымоніі ўшанавання выпускнікоў вайсковых ВНУ і вышэйшага афіцэрскага складу.

Лукашэнка адзначыў, сённяшнія варункі не простыя для нашай краіны, але Беларусь далей захоўваць суверэнітэт уласнымі сіламі і узаемадзейнічаючы з Расеяй, АДКБ ды іншымі прыязнымі краінамі, паведамляе БелТА.

«Мы адкрыта дэманструем ўсяму свету гатоўнасць і здольнасць бараніць свае нацыянальныя інтарэсы ўсімі даступнымі спосабамі. Для гэтага ў нас створанае сучаснае войска, здольнае адэкватна рэагаваць на замежныя і ўнутраныя пагрозы нацыянальнай бяспекі і надзейна абараняць мірную працу беларускага народа», - сказаў правадыр.

Лукашэнка ўпэўнены, што асабовы склад ВС Беларусі ды іншых сілавых устаноў мае высокі маральны дух і аўтарытэт у беларускім грамадстве. Ён падкрэсліў, што нацыянальная вайсковая школа дазваляе рыхтаваць вайсковых спецыялістаў у інтарэсах абароны дзяржавы ва ўсіх спектрах спецыяльнасцяў - ад тактычнага да стратэгічнага ўзроўняў кіравання.

«Якасць і эфектыўнасць падрыхтоўкі ў Вайсковай акадэміі прызнаныя далёка за межамі Беларусі. Сведчаннем таму з'яўляецца зацікаўленасць вайсковых устаноў шмат якіх краін у навучанні спецыялістаў для сваіх узброеных сіл менавіта ў нашых вайсковых навучальных установах», - адзначыў Лукашэнка.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках