19 красавiка 2024, Пятніца, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новым старшынём Еўракамісіі абраны Жан-Клод Юнкер

11
Новым старшынём Еўракамісіі абраны Жан-Клод Юнкер

Люксембургскі палітык заклікаў правесці ў ЕЗ шырокамаштабныя рэформы.

На галасаванні ў аўторак, 15 ліпеня, у Страсбургу кандыдатуру былога прэм'ер-міністра Люксембурга Жан-Клода Юнкера, якая вылучаная кансерватыўнай Еўрапейскай народнай партыяй, падтрымалі 422 дэпутаты, паведамляе Reuters.

У сваёй прамове, якая папярэднічала галасаванню, Юнкер заявіў аб патрэбе ўзмацнення канкурэнтаздольнасці еўрапейскай эканомікі і правядзення шырокамаштабных рэформаў.

"Мы адкаціліся назад", - цытуе словы люксембургскага палітыка агенцтва "Нямецкая хваля".

Адначасова Юнкер прэзентаваў план, які ўключае дзесяць пунктаў для паляпшэння эканамічнага росту і стварэння новых працоўных месцаў у краінах ЕЗ. Паводле ягоных слоў, лепшым сродкам супраць беспрацоўя з'яўляюцца прыватныя і дзяржаўныя інвестыцыі. Бліжэйшыя тры гады ён мае намер прыцягнуць на гэтыя мэты дадатковыя 300 мільярдаў еўра праз пераразмеркаванне акцэнтаў у бюджэце ЕЗ і стымуляванне прыватных інвестыцый. Адпаведную праграму ён падасць да лютага 2015 года.

"Крызіс яшчэ не закончыўся. Ён скончыцца тады, калі ў нас будзе поўная занятасць. Нам патрэбны эканамічны ўрад, і мы яго створым", - падкрэсліў Юнкер.

Частку сваёй прамовы ён сказаў па-нямецку, заўважыўшы, што "гаворыць на мове чэмпіёнаў свету".

1 лістапада Юнкер зменіць на пасадзе старшыню Еўракамісіі партугальца Жазэ Мануэля Барозу.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках