24 красавiка 2024, Серада, 13:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трагедыя ў маскоўскім мэтро: колькасць ахвяр дасягнула 22

4
Трагедыя ў маскоўскім мэтро: колькасць ахвяр дасягнула 22

Серада абвешчаная ў Маскве днём жалобы аб ахвярах трагедыі ў сталічным мэтро.

Колькасць загінулых у выніку найбуйнейшай колькасцю ахвяр за ўсю гісторыю існавання маскоўскай падземкі аварыі узрасла да 22 чалавек. Агульная колькасць загінулых і траўмаваных у выніку аварыі ў мэтро складае 162 чалавекі, 22 з іх загінулі, паведамляе са спасылкай на медыцынскія службы агенцтва РІА «Новости».

Крыніца ў службе збудаванняў маскоўскага мэтрапалітэна ў інтэрв'ю BBC не выключыла, што колькасць ахвяр можа ўзрасці. Большасць ахвяр трагедыі - маскоўцы.

Замежнікі сярод загінулых

На гэты момант стала вядома аб шасці загінулых грамадзянах іншых краін. Двое з іх - прыхадні з Кітая, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на экстранныя службы Масквы. Гэта мужчыны ў веку 33 і 40 гадоў. Загінулі двое грамадзян Таджыкістана, аднаму з іх было 24 гады, другому 25 гадоў. У ліку ахвяр катастрофы 24-гадовая грамадзянка Кіргізіі і жанчына з Малдовы 46 гадоў.

На месцы краху цягніка загінулі 11 мужчын і дзевяць жанчын, адна з іх 32-гадовая жыхарка горада Каломна. Паджылая жанчына памерла ў шпіталі.

Сярод пацярпелых ёсць грамадзянка Украіны, паводле інфармацыі МЗС гэтай краіны. Кіяне прынеслі да пасольства Расеі ў Кіеве кветкі і агніцы на знак смутку аб загінулых у мэтро. Падчас аварыі пацярпелі армяне, паведаміў МЗС Арменіі.

Раніцай у сераду ў лякарнях Масквы знаходзілася 150 чалавек, якія пацярпелі падчас аварыі, паведаміў Інтэрфакс са спасылкай на медыкаў. Агулам па дапамогу ў маскоўскія шпіталі звярнулася 217 чалавек, інфармуе агенцтва. 56 чалавек знаходзіцца ў вельмі цяжкім і цяжкім стане. Напярэдадні такіх людзей было 63.

Нагадаем, раніцай 15 ліпеня на Арбацка-Пакроўскай лініі маскоўскага мэтро паміж станцыямі «Славянскі бульвар» і «Парк Перамогі» з рэек сышлі тры вагоны, у тым ліку галаўны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках