29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ноў-хаў ад Слонімскага райвыканкама: маршрут руху пікету

3
Ноў-хаў ад Слонімскага райвыканкама: маршрут руху пікету

Сябра Слонімскай арганізацыі БХД Іван Бедка падаваў заяўку на правядзенне антыалкагольнага пікету ў Слонімскі райвыканкам.

Пікет павінен быў прыцягнуць увагу насельніцтва да праблем празмернага ўжывання алкаголю і тытуню на Слонімшчыне.

І вось за подпісам старшыні Слонімскага райвыканкама Алега Таргонскага Іван Бедка атрымаў адказ, дзе паведамляецца, што ў правядзенні пікету яму адмовілі, бо "адсутнічаюць звесткі аб крыніцы фінансавання, а таксама не вызначаны маршрут руху ўдзельнікаў гэтай акцыі", піша "Гарадзенская вясна".

Высвятляецца, каб правесці пікет сёння трэба паведамляць у заяўцы, хто фінансуе гэты пікет, а таксама паказваць "маршрут руху пікету". Магчыма, у Слонімскім райвыканкаме не разумеюць, што такое пікет, мітынг, шэсце, і чым яны адрозніваюцца адзін ад аднаго. Але гэта няведанне не дазволіла сябрам Слонімскага аб'яднання дэмакратычных сіл у чарговы раз праводзіць сваю акцыю. І такія адмоўныя адказы са Слонімскага райвыканкама слонімскія грамадскія актывісты атрымліваюць ужо блізу 10 год.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках