20 красавiка 2024, Субота, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прычынай аварыі ў маскоўскім метро мог стаць 3-міліметровы дрот

21
Прычынай аварыі ў маскоўскім метро мог стаць 3-міліметровы дрот

Адна з версій катастрофы цягніка - парушэнне тэхнікі бяспекі падчас рамонту.

Пра гэта паведамілі ў Следчым камітэце Расеі.

Рэч у тым, што стрэлкавы механізм у месцы аварыі быў зафіксаваны тонкім 3-міліметровым дротам. Ён парваўся і праз гэтага цягнік мог сысці з рэек. У выніку загінулі 22 чалавекі.

Ужо затрыманыя два чалавекі: дарожны майстар рэйкавай службы метрапалітэна Валерый Башкатаў і ягоны памочнік Юрый Гардоў. Іх падазраюць у парушэнні патрабаванняў транспартнай бяспекі. Менавіта яны мелі дачыненне да рамонтных прац на стрэлцы, дзе адбылася трагедыя, паведамілі ў Следчым камітэце Расеі.

Не выключана, што да крымінальнай адказнасці будуць прыцягнутыя і іншыя службовыя асобы, у тым ліку, з кіроўнага звяна.

Намеснік старшыні незалежнага прафзвязу работнікаў метрапалітэна, машыніст Валерый Сабачкін мяркуе, што майстар рэек не мог наўмысна зафіксаваць стрэлкавы механізм дротам, тым самым пайшоўшы на свядомае злачынства, якое прычынілася да трагедыі, піша РІА «Новости».

Нагадаем, у аўторак на перагоне «Парк Перамогі» - «Славянскі бульвар» у Маскве пасля рэзкага прыпынення цягніка тры вагоны сышлі з рэек. Паводле апошніх звестак, загінулі 22 чалавекі, у лякарнях знаходзяцца 129 чалавек, стан 42 пацярпелых медыкі ацэньваюць як цяжкі. Сярод загінулых і пацярпелых ёсць замежнікі.

Фота: AFP

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках