20 красавiка 2024, Субота, 5:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія вытворцы піва: «З Украінай спыняем працаваць наогул»

19
Беларускія вытворцы піва: «З Украінай спыняем працаваць наогул»

Да канца года страты беларускіх вытворцаў піва складуць амаль паўмільёна даляраў.

У прыватнасці, за ўвоз кандытарскай і малочнай прадукцыі, а таксама электрычных лямпаў і мінеральных угнаенняў давядзецца плаціць мыту ў суме 55,29% ад іх кошту. Імпарт беларускага піва, шын і камплектуючых для халадзільнага абсталявання абыдзецца украінскім пастаўнікам крыху даражэй: мыта складзе 60,05%. Дзейнічаць такія правілы будуць да канца 2016 або да 2017 года, а ўвойдуць у дзеянне праз дзесяць дзён, піша «Комсомольская правда в Беларуси»

- Мы ўжо абмеркавалі гэтае пытанне з украінскімі пастаўнікамі, якія сказалі, што на гэтым наш бізнэс з імі скончаны. З улікам росту курсу грыўны, а цяпер яшчэ і мыты ў 60%, кошт нашага піва на паліцах падскочыць амаль удвая і стане нават вышэйшы, чым кошт нямецкага, - тлумачыць топ-мэнэджар аднаго з буйных беларускіх вытворцаў піва. - У сярэднім у месяц мы пастаўлялі ва Украіну 250 тысяч літраў піва агульным коштам амаль 87 тысяч даляраў. Атрымліваецца, да канца года нашыя страты складуць амаль паўмільёна даляраў!

На такія меры украінскі бок пайшоў праз абавязковыя ліцэнзій на імпартную прадукцыю, якая з'явілася ў Беларусі ў траўні-чэрвені. Нагадаем, з 1 траўня ліцэнзіі трэба атрымліваць усім імпарцёрам піва, а з 1 чэрвеня да іх далучыліся імпарцёры шакаладу і макаронаў. Адзінае выключэнне - краіны Мытнага саюза: Расея і Казахстан. У сувязі з гэтым украінскае аб'яднанне «Укркандпрам» папрасіла міністэрства эканамічнага развіцця і гандлю Украіны правесці расследаванне.

- Міжміністэрская камісія ў міжнародным гандлі 1 ліпеня 2014 года разгледзела справаздачу Міністэрства эканамічнага развіцця і гандлю Украіны (...) і прыняла пастанову «Аб устанаўленні фактаў дыскрымінацыйных і непрыязных дзеянняў Рэспублікі Беларусь у дачыненні да кандытарскіх вырабаў украінскага паходжання і ўжыванні адэкватных мер», згодна з якім будзе прыменена спецыяльная мыта ў дачыненні да імпарту ва Украіну такіх тавараў з Рэспублікі Беларусь, - гаворыцца ў афіцыйным выданні «Урадавы кур’ер».

У спісе краін, якім Беларусь прадае сваю прадукцыю, Украіна амаль заўсёды займае другое месца пасля Расеі. Напрыклад, у мінулым годзе мы прадалі нашым паўднёвым суседзям 320 тон шакаладу (гэта 3,2 мільёна стограмовых плітак) і больш за 8 мільёнаў паўлітровых бутэлек піва.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках