19 красавiка 2024, Пятніца, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Брыгінец: Беларусь пачынае вайну з усімі, хто ёй не падабаецца

17
Аляксандр Брыгінец: Беларусь пачынае вайну з усімі, хто ёй не падабаецца

Консул Украіны сустрэўся з затрыманым у Менску дэпутатам Вярхоўнай Рады.

Пра гэта Аляксандр Брыгінец напісаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Толькі што пабываў консул. Консульства, як і я, абуранае дзіўнымі паводзінамі беларускіх уладаў, якія нават дакумент аб маім затрыманні, канфіскацыі дыпламатычнага пашпарта, забароне на ўезд мне ў Беларусь, маёй ізаляцыі ў памяшканне пад ахову і канфіскацыі пашпарта даць не могуць. Мы павінны верыць толькі на слова капітану. За мной назіраюць некалькі камер. Праўда, у прыбіральні камеры няма. У памяшканні немагчыма дыхаць, а мясцовыя тэлеканалы нават у навінах нічога не гавораць пра палітыку: ні Украіны, ні вайны ў Данбасе для беларускага ТБ не існуе», - піша Аляксандр Брыгінец.

Дэпутат правёў у замкнёным пакоі ў аэрапорце ўсю ноч

«Чакаю раніцы, калі амбасада ўручыць ноту беларускім уладам што да незаконных дзеянняў у дачыненні да мяне і калі на працу прыйдзе кіраўніцтва авіякампаніі і нарэшце дасць каманду абмяняць мой квіток у Маскву на квіток у Кіеў ці ў нейкі іншы горад.

Адначасна нагадаю, што Сноўдэн, калі яго не пусцілі ў Расею, мог блукаць бесперашкодна ва ўсёй транзітнай зоне. Беларусь, як вы бачыце, пайшла значна далей - яна на ўсялякі выпадак, пачынае вайну з усімі, хто ёй не падабаецца», - адзначыў ён.

Аляксандр Брыгінец прыбыў рэйсам з Кіева ўчора а 20:59 у складзе афіцыйнай дэлегацыі дэпутатаў і праваабаронцаў, якая накіроўвалася ў Варонеж праз Менск і Маскву. Дэлегацыя плануе сустрэцца з адвакатамі ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі, якая была выкрадзеная сепаратыстамі на ўсходзе краіны і адпраўленая ў Расею. Цяпер яна знаходзіцца ў СІЗА Варонежа.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках