29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барак Абама: Нават у разгар крызісу Украіна паказвае прагрэс

2
Барак Абама: Нават у разгар крызісу Украіна паказвае прагрэс

Прэзідэнт ЗША перакананы, што Украіна дасягнула значнага прагрэсу за апошнія некалькі месяцаў, у прыватнасці ў правядзенні рэформаў.

Амерыканскі лідэр падкрэсліў, што Вашынгтон і надалей прапануе сваю падтрымку Украіне, каб дапамагчы стабілізаваць яе эканоміку і абараніць тэрытарыяльную цэласнасць. Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» паведаміла пасольства ЗША ва Украіне, піша «Укрінформ».

«Мы далей падтрымліваем украінскі народ у іх барацьбе за вызначэнне ўласнай будучыні. Нават у разгар гэтага крызісу яны дамагліся значнага прагрэсу за апошнія некалькі месяцаў. Яны правялі дэмакратычныя выбары, абралі новага прэзідэнта, праводзяць важныя рэформы і падпісалі Пагадненне аб асацыяцыі з Еўрапейскім Звязам», - сказаў Абама.

Паводле ягоных слоў, Злучаныя Штаты будуць далей «актыўна прапаноўваць сваю падтрымку Украіне, каб дапамагчы стабілізаваць яе эканоміку і абараніць яе тэрытарыяльную цэласнасць, бо - як і кожны народ - украінцы заслугоўваюць права самастойна каваць свой лёс».

Нагадаем, ЗША ў сераду ўвялі новыя санкцыі, якія паўплываюць на шэраг ключавых прадпрыемстваў расейскай эканомікі, праз тое, што Масква недастаткова зрабіла для пераадолення крызісу на ўсходзе Украіны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках