23 красавiка 2024, aўторак, 23:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Еўрапарламенце выбралі чальцоў дэлегацыі ў сувязях з Беларуссю

У Еўрапарламенце выбралі чальцоў дэлегацыі ў сувязях з Беларуссю

Еўрапейскі парламент на пленарным пасяджэнні 17 ліпеня ў Страсбургу абраў склад дэлегацыі ў сувязях з Беларуссю.

Устаноўчая сустрэча, на якой будуць абраныя кіраўнік дэлегацыі ў сувязях з Беларуссю і ягоныя намеснікі, адбудзецца ў пачатку кастрычніка, піша БелаПАН.

У склад дэлегацыі ўвайшлі Крыстафер Ф’елнэр (Швэцыя), Агнешка Казлоўская-Радзевіч (Польшча) і Багдан Анджэй Здражэўскі (Польшча) ад Еўрапейскай народнай партыі, Андрэс Мамікінс (Латвія), Ёнс Нільсан (Швэцыя) і Патрыцыя Тоя (Італія) ад Прагрэсіўнага альянсу сацыялістаў і дэмакратаў, Вальдэмар Тамашэўскі (Літва) і Казімір Міхал Яздоўскі (Польшча) ад Еўрапейскай кансерватыўнай групы, Нілс Торвальдс (Швэцыя) ад Ліберальна-дэмакратычнага альянсу, Броніс Роўп (Літва) ад партыі «Зялёных» і Івета Грыгуле (Латвія) ад групы «Еўропа за свабоду і дэмакратыю».

Дэлегацыя ў сувязях з Беларуссю існуе ў Еўрапарламенце больш за 10 гадоў. З чэрвеня 2012 года яе ўзначальваў польскі дэпутат Філіп Качмарак, які не быў пераабраны ў новы склад парламента.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках