25 красавiка 2024, Чацвер, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падпісаны закон аб фотафіксацыі парушэнняў пры паркоўцы

4
Падпісаны закон аб фотафіксацыі парушэнняў пры паркоўцы

Апошнія месяцы да гэтага законапраекта была прыкутая ўсеагульная ўвага.

А спецыялісты ўжо пачалі тэставаць спецыяльнае абсталяванне. Сёння на Нацыянальным прававым партале была размешчаная спасылка на закон, якім ўводзяцца адпаведныя змены, што непасрэдна датычаць кіроўцаў. Дакумент увойдзе ў дзеянне праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання - у канцы ліпеня, піша onliner.by.

Эксперты даўно выказваліся, што ў сутнасці заканадаўчая база пад фотафіксацыю парушэнняў правілаў паркоўкі гатовая, заставалася ўнесці некаторыя праўкі ў артыкулы пра фіксацыю перавышэння хуткасці. Гэта, у прыватнасці, і было зроблена.

Цяпер, напрыклад, частка першая артыкула 4.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях гучыць так: «У выпадках фіксацыі перавышэння хуткасці руху, парушэння правілаў прыпынку або стаянкі транспартнага сродку праз спецыяльныя тэхнічныя сродкі, што працуюць ў аўтаматычным рэжыме і маюць функцыі фота-і кіназдымкі, відэазапісу, адміністрацыйнай адказнасці падлягае ўласнік (уладальнік) транспартнага сродку, за выключэннем выпадкаў, вызначаных часткамі 3 і 4 гэтага артыкула».

Гэта не адзіныя змены ў галіне дарожнай бяспекі. Цяпер уведзена адказнасць за перавышэнне хуткасці, зафіксаваная менавіта камерамі хуткасці, - праславуты артыкул 18.13 КаАП дапоўнены часткамі 5-8:

5. Перавышэнне асобай, якая кіравала транспартным сродкам, ўстаноўленай хуткасці руху, зафіксаваныя працуючымі ў аўтаматычным рэжыме спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі, якія маюць функцыі фота-і кіназдымкі, відэазапісу, ад дзесяці да дваццаці кіламетраў у гадзіну - цягне накладанне штрафу сумаю пяцi дзесятых базавай велічыні.

6. Перавышэнне асобай, якая кіравала транспартным сродкам, ўстаноўленай хуткасці руху, зафіксаваныя працуючымі ў аўтаматычным рэжыме спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі, якія маюць функцыі фота-і кіназдымкі, відэазапісу, ад дваццаці да трыццаці кіламетраў у гадзіну - цягне накладанне штрафу сумаю дзвюх базавых велічынь.

7. Перавышэнне асобай, якая кіравала транспартным сродкам, ўстаноўленай хуткасці руху, зафіксаваныя працуючымі ў аўтаматычным рэжыме спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі, якія маюць функцыі фота-і кіназдымкі, відэазапісу, ад трыццаці да сарака кіламетраў у гадзіну - цягне накладанне штрафу сумаю чатырох базавых велічынь.

8. Перавышэнне асобай, якая кіравала транспартным сродкам, ўстаноўленай хуткасці руху, зафіксаваныя працуючымі ў аўтаматычным рэжыме спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі, якія маюць функцыі фота-і кіназдымкі, відэазапісу, ад сарака і больш кіламетраў у гадзіну - цягне накладанне штрафу ў сумаю шасці базавых велічынь.

Таксама павялічаны штрафы за тэхагляд, уведзеная паўторнасць. Раней за адсутнасць праходжання ТА належыў штраф да 2 б. в., цяпер ён складзе ад 1 да 3 б. в. За паўторнае на працягу года такое парушэнне пагражае ад 2 да 5 б. в.

Акрамя таго, істотна зменены артыкул КаАП, які тычыцца пераследу. Дана фармулёўка, што разумеецца пад гэтым, а таксама санкцыі за парушэнні: за аднаразовае ігнараванне патрабавання прыпынку - штраф ад 2 да 8 б. в., за неаднаразовае - штраф ад 3 да 10 б. в. або пазбаўленне правоў на паўгода, за гэтыя парушэнні, якія прывялі да пераследу, - штраф ад 5 да 20 б. в. з пазбаўленнем пасведчання на два годы або без пазбаўлення.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках