19 сакавiка 2024, aўторак, 10:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пётр Парашэнка: Свет убачыў сапраўдны твар агрэсара

50
Пётр Парашэнка: Свет убачыў сапраўдны твар агрэсара

Тэракт у Данбасе выводзіць праблему навядзення парадку на ўсходзе Украіны на сусветны ўзровень.

Пра гэта прэзідэнт краіны Пётр Парашэнка сказаў у сваім звароце ў сувязі з катастрофай самалёта "малайзійскіх авіяліній".

"Замежная агрэсія супраць Украіны - не толькі нашая праблема, гэта пагроза еўрапейскай і глабальнай бяспецы. Яе пераадоленне патрабуе супольных намаганняў, - сказаў Парашэнка. - Пасля эфектыўных дзеянняў ўкраінскага войска, найміты і іх "старэйшы брат" усё часцей і больш нахабнымі метадамі звяртаюцца да непрыхаваных вайсковых дзеянняў супраць нашай дзяржавы".

Паводле ягоных слоў, украінскую тэрыторыю абстрэльваюць з тэрыторыі суседняй краіны, збіваюць самалёты, пастаўляюць прафесійныя кадры і сучасную баявую тэхніку.

"Гібрыдная вайна набывае неаспрэчныя прыкметы замежнай агрэсіі", - сказаў Парашэнка.

Разам з тым, паводле ягоных слоў, цягам апошніх тыдняў "тэрыторыя, кантралюемая тэрарыстамі, бандытамі, замежнымі наймітамі паменшылася больш, чым удвая".

"Сёння ўвесь свет убачыў сапраўдны твар агрэсара, бо збіванне цывільнага самалёта з'яўляецца актам міжнароднага тэрарызму, накіраванага супраць усяго свету", - адзначыў Парашэнка.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках